У мінулы чацьвер актывісты грамадзянскае ініцыятывы «Захаваем стары Кіеў» прабраліся на будоўлю высотнага дому, што насуперак пратэстам кіяўлянаў узводзіцца на беразе Дняпра, і прыкулі сябе да будаўнічага крану.

Актывісты павісьлі на кране з дапамогай альпінісцкага рыштунку, а таксама разгарнулі плякаты «Ні висотці» і «Руки геть від схилів Дніпра». Велічэзная спаруда з плянаваным падземным паркінгам, на думку многіх, пагражае абрынаньнем дняпроўскіх схілаў, завалам царквы ніжэй будоўлі ды ўвогуле псуе від старога гораду.

Павісеўшы каля 6 гадзінаў, пратэстоўцы на вяроўках спусьціліся ўніз, дзе іх ужо чакала міліцыя і прадстаўнікі СМІ. Паказаньні чацьвёрка малайцоў даваць адмовілася. Міліцыянты перапісалі іхныя дадзеныя і… адпусьцілі. Зрэшты, актывісты, паводле слоў адвакаткі, нічога супрацьзаконнага не зрабілі, супраціву не аказвалі і ніякай шкоды будынку не нанесьлі.

Рэзананс акцыя займела досыць шырокі. На пляцоўцы пабывалі прадстаўнікі ўсіх ўкраінскіх тэлеканалаў і нават афіцыйны дарадца кіеўскага мэра. Той паабяцаў, што будоўля часова прыпыняецца, і ўлады будуць «разьбірацца, што тут маюць будаваць, у колькі паверхаў, і ці правамерна выдзялялася зямля».

Паводле Susvet.Info

Фота — derybanu.net

Глядзі яшчэ:
Абаронцы старога Кіева: ні дня бяз акцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0