З 2000 года правядзенне Купалля ў Нью-Ёрку зрабілася традыцыяй. Год ад года на гэтае сьвята збіраецца ўсё больш купальшчыкаў. На групавым фотадымку звычайна можна пабачыць не ўсіх прысутных, бо кожны пасля працы і хатніх праблемаў дабіраецца на купальскі пагорак як можа сам.

У гэтым годзе нас сабралася каля сямідзесяці дарослых, дванаццаць дзетак, сярод якіх было двое немаўлят. Зрабілася малаватай для ўтварэння карагоднага кола нашая звыклая паляна. Але галоўнае, што кожны разумеў адказнасць моманту. І ўсё было як бы як заўсёды, але кожны раз непаўторна — вячэра й загуканіне ўсіх на свята, абранне Купаліша й Купалінкі, песні, карагоды, гульні, скраданне й вяртанне Купалінкі, ачышчэнне вагнём і вадой, дэгуставанне крупніку і падсілкаванне за цікавымі размовамі за агульным застоллем, песьні да рання й сустрэча сонца й нежаданне пакідаць прыгожы куточак ляснога запаведніку ды развітання з сябрамі і вяртання ў тлумны Нью-Ёрк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?