Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы ў сваёй прамове адзначыць вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сучасным этапе, акрэсліць праблемныя пытанні і шляхі іх рашэння. У выступе размова таксама пойдзе аб замежнай палітыцы Беларусі, выбудоўванні ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін з рознымі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Цырымонія адкрыцця пятага Усебеларускага народнага сходу і выступ прэзідэнта будуць транслявацца 22 чэрвеня ў прамым эфіры па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12.00.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у працы пятага Усебеларускага народнага сходу і 23 чэрвеня.

Кіраўнік дзяржавы выступіць з заключным словам на закрыцці ўсенароднага форуму, што таксама будзе паказана ў прамым эфіры з 12.00 да 13.00.

Тэлеверсіі даклада кіраўніка дзяржавы, а таксама іншых найбольш яркіх выступленняў і момантаў пятага Усебеларускага народнага сходу будуць паказаны ў вячэрнім эфіры па беларускім тэлебачанні 22 і 23 чэрвеня ў 21.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0