Адзіная стаўка падаходнага падатку на ўзроўні 12% можа быць усталяваная ў Беларусі. У Мінфіне ўжо ёсьць падрыхтаваны праект, але канчатковае рашэньне ў гэтым пытаньні яшчэ не прынятае.

Цяпер беларусы адлічаюць падаткі ў дзяржаўны скарб па прагрэсіўнай сыстэме. Для фізычных асоб дзейнічае пяць ставак — 9%, 15%, 20%, 25% і 30% ад даходу. Пераход да адзінай для ўсіх 12-адсткавай шкалы значна спрасьціў бы парадак спагнаньня асноўнага падатку. Як паведамляюць у Міністэрстве фінансаў, зьмены ў падаткаабкалданьні можна чакаць толькі ў пачатку наступнага году.

Паводле ont.by

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0