Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) на саміце ў Лазане падтрымаў і ўхваліў рашэнне Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) пакінуць у сіле дыскваліфікацыю расійскіх лёгкаатлетаў.

Члены выканкама МАК на сустрэчы з кіраўнікамі вядучых міжнародных спартыўных федэрацый у рамках Алімпійскага саміту ў швейцарскай Лазане выказалі павагу рашэнню IAAF не дапускаць да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра расійскую лёгкаатлетычную каманду.

На мінулым тыдні рада IAAF прыняла рашэнне пакінуць у сіле дыскваліфікацыі Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі, бо яна не выканала ўмовы аднаўлення сяброўства ў IAAF. Расійскія спартсмены па-ранейшаму не маюць права выступаць на міжнародных спаборніцтвах і ў тым ліку не могуць выступіць на Алімпійскіх гульнях.

Кіраўнік інспекцыйнай камісіі IAAF Руне Андэрсан у сваім дакладзе рэкамендаваў радзе арганізацыі прыняць рашэнне, якое складаецца з чатырох пунктаў. Усе рэкамендацыі аднагалосныя прынятыя радай IAAF.

Кіраўнік IAAF Себасцьян Коў заявіў, што Рада IAAF прыняла рашэнне пакінуць у сіле адхіленне расійскіх лёгкаатлетаў ад міжнародных спаборніцтваў у сувязі з допінгавай сістэмай у краіне, паведамляе The Telegraph. Паводле яго слоў, гэтая сістэма прымушае сумнявацца ў кожным расійскім спартсмене незалежна ад таго, ці здаваў калі-небудзь гэты канкрэтны спартсмен станоўчыя допінг-пробы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?