Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не глядзеў матч паміж зборнымі Расіі і Уэльса з-за таго, што ён у гэты час наведваў кінастудыю «Ленфiльм», паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Можна адназначна сказаць, што справы з ажыўленнем і аднаўленнем «Ленфiльма» ідуць значна лепш і больш эфектыўна, чым тая гульня, якую бачылі ў выкананні нашых футбалістаў учора. […] Таму прэзідэнт не глядзеў», — сказаў Пяскоў.

Пяскоў адмовіўся каментаваць вынікі матча. «Што-небудзь каментаваць — не лічу, што маю права, хоць, вядома, вельмі хочацца», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?