Амерыканскі прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр Джэй Джэй Абрамс, вядомы гледачу па фільмах «Стартрэк: Адплата» і «Зорныя вайны: Абуджэнне Сілы», мае намер зняць фільм пра апошнія дні жыцця Майкла Джэксана.

Вядома, што серыял стане экранізацыяй кнігі Тэвіса Смайлі «Перш чым вы мяне асудзіце: Трыумф і трагедыя апошніх дзён Майкла Джэксана», продаж якой стартаваў сёння, 21 чэрвеня. У кнізе Смайлі паспрабаваў расказаць пра ўзлёты і падзенні спевака, пра барацьбу за жыццё і сталы ціск з бакоў.

Паведамляецца, што ў дадзены момант кіраўнікі праекта шукаюць тэлеканал, які б пагадзіўся купіць серыял. Таксама пакуль невядомы акцёрскі склад новага серыяла, аднак кіраўнікі сцвярджаюць, што гледачы змогуць яго ўбачыць ужо ў наступным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0