Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня падпісаў указ № 228, якім унёс змены ва ўказ ад 11 жніўня 2005 года № 366 «Аб фармаванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку».

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, дакумент прадугледжвае прывязку дзеючай рэгрэсіўны шкалы гранічных аптовых і гандлёвых надбавак, што прымяняюцца пры фармаванні цэн на лекавыя сродкі, медыцынскія вырабы і медыцынскую тэхніку, да базавай велічыні замест даляра ЗША.

Прадугледжваецца таксама дыферэнцыяванае памяншэнне гранічных памераў аптовых і гандлёвых надбавак, што прымяняюцца пры фармаванні цэн на медыцынскія тавары, па меры росту адпускных цэн беларускіх вытворцаў (разліковых адпускных цэн імпарцёраў) на дадзеную прадукцыю.

Прадастаўляецца магчымасць рэалізацыі медыцынскіх тавараў ніжэй за адпускную (разліковую адпускную) цану.

Дадзеныя меры, як адзначае прэс-служба, дазволяць знізіць кошт лекавых сродкаў (у сярэднім на 2,1% — ад 2 тыс. да 40 тыс. рублёў за адзінку тавару) «і тым самым павысіць іх цэнавую даступнасць для насельніцтва; павялічыць аб'ём рэалізацыі айчынных медыцынскіх тавараў, захаваўшы пры гэтым бясстратную працу гандлёвай сеткі».

«Акрамя таго, гэта дазволіць выключыць неабгрунтаванае павелічэнне даходаў аптэчнай сеткі пры росце курсаў замежных валют на рынку і скараціць выдаткі бюджэтных сродкаў пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?