У справе затрыманага праваахоўнымі органамі футбольнага суддзі Андрэя Жукава найбліжэйшым часам з'явяцца новыя эпізоды, паведаміў кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч 22 чэрвеня журналістам у Мінску.

«Расследаванне пакуль толькі на першапачатковым этапе. Ён абвінавачаны ў атрыманні хабару, ёсць доказы злачынства. Магу толькі дадаць, што ў нас ёсць яшчэ некалькі эпізодаў, якія будуць яму найбліжэйшым часам выстаўленыя як эпізоды абвінавачання», — сказаў Наскевіч.

Нагадаем, дырэктар дэпартамента судзейства і інспектавання асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Андрэй Жукаў быў затрыманы 7 чэрвеня ў сваім працоўным кабінеце супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маскоўскага РУУС сталіцы паводле падазрэння ў атрыманні хабару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?