Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць без «ломкі палітычнай сістэмы, якая склалася», заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня на пятым Усебеларускім народным сходзе.

«Калі хтосьці спадзяецца пахіснуць нашу стабільнасць у перыяд такой важнай палітычнай кампаніі, як парламенцкія выбары, то гэтыя спробы трэба пакінуць у баку», — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «найважнейшай умовай для развіцця эканомікі з'яўляецца палітычная стабільнасць і спакой у грамадстве, забеспячэнне непарушнасці межаў і бяспекі людзей». «Менавіта гэтаму закліканая служыць наша ўнутраная і знешняя палітыка, — сказаў Лукашэнка. — Адразу хачу падкрэсліць: ніякай ломкі палітычнай сістэмы, якая склалася ў нас, не будзе. Як я ўжо неаднаразова казаў, ліміт рэвалюцый і катастроф народ вычарпаў ў мінулым стагоддзі, а цяпер ён хоча жыць у міры, дастатку, ствараючы, тое, а не руйнуючы свой дабрабыт і дабрабыт сваёй маладой і суверэннай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?