Петыцыя з прапановай расфармаваць зборную Расію па футболе з'явілася на сайце Change.org. Менш чым за суткі яна набрала больш за 19 тысяч подпісаў.

Ініцыятарам пэтыцыі выступіў жыхар Цюмені Арцём Хасанаў. Яна адрасаваная прэзідэнту, ураду і Дзярждуме Расіі.

«Расфармаваць зборную Расіі па футболе ў цяперашнім складзе як тую, што не апраўдала надзеі. Набраць новы склад. На «зэканомленыя» (сродкі) пабудаваць футбольныя палі і займацца падрастаючым пакаленнем», — гаворыцца ў тэксце дакумента.

20 чэрвеня расійскія футбалісты прайгралі зборнай Уэльса з лікам 0:3 у матчы групавога этапу чэмпіянату свету па футболе і пакінулі турнір, набраўшы ў трох матчах усяго адно ачко. Расійскія прыхільнікі футбола пасля гэтага пачалі выказваць незадаволенасць гульнёй каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?