Два школьнікі патанулі ў Бярозе 22 чэрвеня ў кар'еры ў Заводскім завулку.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у 12.41 у Бярозаўскі раённы аддзел па НС паступіла інфармацыя аб тым, што ў вадаёме тонуць два чалавекі.

Работнікі МНС, якія прыбылі да месца выкліку, не знайшлі ў акваторыі кар'ера асоб, якія церпяць бедства.

Патанулых знайшлі на чатырохметровай глыбіні за 15 і 20 метраў ад берага. Без прыкмет жыцця 14-гадовы і 16-гадовы школьнікі былі перададзены брыгадам хуткай медыцынскай дапамогі. Тыя канстатавалі смерць падлеткаў.

Памеры вадаёма 150х220 метраў. Ратавальнага паста там няма.

Загінулыя жылі ў Бярозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?