У ходзе святкавання аймарскага Новага года Маралес заявіў, што грыгарыянскі каляндар здаецца яму «бязладным».

Па словах прэзідэнта, Балівія павінна «вярнуць свой старажытны каляндар у рамках аднаўлення нацыянальнай ідэнтычнасці».

Сам Эва Маралес належыць да карэннага народу аймара.

Гэта ўжо не першы раз, калі балівійскі ўрад прапануе памяняць спосаб вылічэння часу.

Два гады таму гадзіннік на фасадзе будынка Кангрэса ў Ла-Пасе быў зменены такім чынам, што стрэлкі былі павернутыя ўлева, а лічбы ішлі ад 1 да 12 супраць гадзіннікавай стрэлкі.

5524 год

Як заявіў у аўторак прэзідэнт Маралес, каляндар карэнных народаў, дзе кожны месяц складаецца з 28 дзён, а год — з 13 месяцаў, значна больш «спарадкаваны», чым грыгарыянскі каляндар, дзе даўжыня месяца можа вар'іравацца ад 28 да 31 дня.

21 чэрвеня, дзень зімовага сонцастаяння ў Паўднёвым паўшар'і, лічыцца кропкай адліку ў календары карэнных народаў і азначае сабой пачатак новага года.

У мінулы аўторак многія жыхары Балівіі адсвяткавалі наступленне 5 524 года.

Год разлічваецца шляхам складання гадоў, якія прайшлі з дня прыбыцця Хрыстафора Калумба ў Амерыку ў 1492 годзе, і 5 тысяч гадоў, на працягу якіх карэнныя народы меркавана насяляюць гэты рэгіён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?