Год таму першая ракетка сьвету ахвяравала 100 тыс. даляраў на ажыцьцяўленне праектаў для моладзі ў сельскіх раёнах Беларусі, Расіі і Украіны.

Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік дэпартамента грамадскай інфармацыі прадстаўніцтва ААН у Беларусі Віктар Радзівіноўскі 20 мая пасля адкрыцця міжнароднай юрыдычнай алімпіяды «Моладзь за мір» у пасёлку Ратамка пад Мінскам.
Паводле яго слоў, чакаецца, што М.Шарапава наведае тыя раёны, на рэабілітацыю якіх яна раней выдзеліла сродкі.
«Я спадзяюся, што візіт Марыі Шарапавай будзе мець рэзананс і прыцягне больш сродкаў донараў на рэабілітацыю чарнобыльскіх раёнаў», — зазначыў В.Радзівіноўскі.
Нагадаем, 14 лютага 2007 года М.Шарапава ахвяравала 100 тыс. долараў на ажыццяўленне васьмі праектаў для моладзі ў сельскіх раёнах Беларусі, Расіі і Украіны, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ахвяраваныя М.Шарапавай сродкі выкарыстоўваліся для фінансавання праектаў у галіне камп’ютэрызацыі і экалагічнай асветы, аднаўлення спартыўных збудаванняў і бальніц. У верасні мінулага года Фонд Марыі Шарапавай пералічыў яшчэ 30 тыс. долараў на дабрачынныя праекты, што рэалізуюцца ў Брагінскім і Чачэрскім раёнах Беларусі.
Як паведаміў В.Радзівіноўскі, цяпер у пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах ажыццяўляюцца праекты ААН па дыягнастычнай працы з малалетнімі і нованароджанымі, кансультаванні цяжарных жанчын, аснашчэнні дзіцячых гульнявых пляцовак і рэабілітацыйных пакояў.
Марыя Шарапава - першая ракетка сьвету. Нарадзілася 19 красавіка 1987 г. у сібірскім гарадку Нягань, куды ейныя бацькі пераехалі з Гомеля, ратуючыся ад магчымых наступстваў Чарнобыльскай бяды.
Каментары