«Учора вызначылі асноўныя мэты, накірункі развіцця. Спадзяюся, што сёння будзе магчымасць выступіць, — сказала Шчоткіна. — Асабліва хачу падкрэсліць ролю жанчыны ў нашым грамадстве. У нас больш за палову насельніцтва, 55% — гэта жанчыны. Яны жадаюць спалучаць і мацярынства, і сям’ю, і прафесійныя поспехі. Мы павінны забяспечыць гэта і стварыць умовы. І самае галоўнае, каб усё ж такі былі партнёрскія адносіны. Партнёрскія зносіны наймальніка, работніка, мужчынаў, жанчын у працэсе працы.

Таму сёння абавязкова закрану тыя моманты, якія былі агучаныя ў Беларускім саюзе жанчынаў. Абавязкова трэба ўзняць пытанне, што больш рашэнняў трэба прымаць са згоды жанчын.

Напрыклад, праца ў выходныя, якая аплачваецца ўдвая. Сёння, калі жанчына мае дзіця да трох гадоў і працуе, то паводле заканадаўства яе забаронена накіроўваць на стажыроўкі. А часта гэта добрыя стажыроўкі, якія забяспечваюць прафесійны рост, напрыклад у IT. Са згоды жанчыны павінна рабіцца многае. А галоўнае – ў яе павінны быць роўныя магчымасці!»

Мы пацікавіліся, ці не лічыць Шчоткіна сябе феміністкай.

«Абсалютна не. Не, божа ўпасі! Трэба казаць праўду — ёсць феміністкі. Але я кажу пра іншае — я кажу, што роўныя магчымасці павінны быць. Звярніце ўвагу, гэтымі днямі менавіта ў нас, у Беларусі праходзіць міжнародная канферэнцыя жанчын-лідараў».

Мы спыталі, чым пазіцыя Шчоткінай адрозніваецца ад фемінісцкай.

— Мы шануем сям’ю, мы шануем мужчынаў.

— А феміністкі не шануюць?

— Шануюць таксама. Я не пра гэта вам кажу, не спрабуйце перакруціць! Я кажу тое, што кажу, і кажу сваю пазіцыю. Пачуйце мяне: павінны быць роўныя магчымасці. Роўныя магчымасці!»

Таксама мы спыталі, чаму Шчоткіна абуралася тым, што журналісты пішуць пра кватэры і дамы чыноўніцтва.

«Справа не ў тым, этычна ці не. Калі вы штосьці хочаце даведацца – то мы здаем дэкларацыі. Заўсёды. І няма аніякіх таямніцаў. Але падача матэрыялу павінна быць карэктнай. Разумееце? Я згодная з тым, што ёсць чыноўнікі, кіраўнікі, і калі цікавіць іх жыццё — то калі ласка, даведвайцеся, пішыце, але пішыце карэктна, не перагібайце палку».

А ці не супраць Шчоткіна, каб дадзеныя аб заробках чыноўнікаў публікаваліся ў адкрытым доступе?

«Ну, гэта павінна ўсё быць у межах заканадаўства. Кожны чыноўнік, кожны дзяржслужачы здае дэкларацыю пра даходы свае і сям’і кожны год. І таму рашэнні ідуць такія, якія ідуць у заканадаўстве»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?