Рэйтынг складзены незалежным дасьледчым Інстытутам эканомікі і сьвету і аналітычным аддзелам брытанскага часопісу The Economist, уключае ацэнку па 24 крытэрах, што тычыцца замежнай палітыкі і нутранай сытуацыі ў краінах.

Першае месца ў шэрагу найбольш мірных краін сьвету дасталося Ісьляндыі. Пры дасьледаваньні ацэньваюцца як міжнародная палітыка, так і сытуацыя ўнутры краіны. Другі год запар самай нямірнай краінай прызнаны Ірак.

16 з 20 найбольш мірных дзяржаваў – эўрапейскія дэмакратыі, большасьць зь якіх уваходзіць у Эўрасаюз.

"Рейтынг міралюбнасьці краін сьвету" складае незалежны дасьледчы Інстытут эканомікі і сьвету і аналітычны аддзел брытанскага часопісу The Economist, і ўключае ацэнку па 24 крытэрах, у прыватнасьці, да стасунках з суседзямі, продажах зброі і колькасьці разьмешчаных за мяжой салдат. Улічваецца таксама інфармацыя пра ўзровень злачыннасьці, колькасьць зьняволеных і пагрозу тэрарызму ўнутры краіны.

У рэйтынг уключаны 140 краін. Самай мірнай краінай прызнаная Ісьляндыя. У яе першае месца і 1 176 балаў. Другое месца ў Даніі – 1 333 балы. Далей ідуць: Нарвэгія, Новая Зэляндыя, Японія, Ірляндыя, Партугалія, Фінляндыя, Люксембург, Аўстрыя.

Нямеччына на 14-м месцы, Польшча – на 31-м, Эстонія – на 35-м, Латвія – на 37-м, Літва – на 41-м, Брытанія – на 49-м, Кітай – на 67-м, Украіна на 84-м, Мэксыка – на 93-м, Беларусь – на 94-м, Папуа-Новая Гвінея – на 95-м, ЗША на – 97-м.

Расея займае малапачэснае 131-е месца. Больш ня мірныя толькі: Ліван, Паўночная Карэя, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Чад, Ізраіль, Аўганістан, Судан, Самалі, Ірак.

Паводле Инопрессы

Глядзець увесь рэйтынг

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0