Уяўляеце, хутка не толькі ездзіць, але і лётаць без паліва будзем! Самалёт на сонечных батарэях Solar Impulse 2, які адправіўся ў сакавіку 2015 года ў кругасветнае турнэ, паспяхова пераляцеў Атлантычны акіян і сёння прызямліўся ў Севільі, інфармуюць арганізатары праекта. На палёт з Нью-Ёрка ў іспанскую Севілью сышло 70 гадзін, гэта значыць каля трох сутак. Кіраваў пералётам швейцарскі пілот Бертран Пікара.

SI2 з'яўляецца ўдасканаленай версіяй свайго папярэдніка — Solar Impulse. Самалёт мае 17 тыс. сонечных батарэй, дзякуючы якім працуюць 4 электраматоры. Solar Impulse 2 можа набіраць крэйсерскую хуткасць 140 км/гадзіну. Самалёт ужо пабываў у Амане, Індыі, М'янме, Кітаі, Японіі і ЗША. Апошнім пунктам прызначэння ў гэтым маршруце стане Абу-Дабі (ААЭ), з якога ён і пачаў сваё доўгае падарожжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?