Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам ва Узбекістан, дзе 24 чэрвеня адбудзецца савет кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Ташкент.

На чарговым пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС плануецца прыняць Ташкенцкую дэкларацыю, прысвечаную 15-годдзю гэтай арганізацыі. Акрамя таго, чакаецца падпісанне шэрагу шматбаковых дакументаў. 

Членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, заснаванай у 2001 годзе, з'яўляюцца Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. Шэсць краін маюць статус дзяржавы — назіральніка пры ШАС: Афганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?