Дарт Вэйдэр, антаганіст і бацька Люка Скайуокера з арыгінальнай трылогіі «Зорныя войны», з'явіцца ў спін-оф «Ізгой-адзін», прэм'ера якога запланаваная на канец года.

movieweb.com

Вэйдэр вернецца ў звыклым старэйшаму пакаленню сваіх прыхільнікаў вобразе — у чорнай масцы, плашчы і з характэрным цяжкім дыханнем. Хто выканае ролю Вэйдэра, невядома — Дэвіду Праўсу, які сыграў злыдня ў першай трылогіі, ужо каля 80 гадоў.

Аднак паведамляецца, што агучыць яго Джэймс Эрл Джонс, які агучваў арыгінальнага Вэйдэра.

Сюжэт фільма разгортваецца вакол групы паўстанцаў, якія выконваюць місіі супраць набіраючай сілу Галактычнай імперыі. Іх лідар Джын Эрса (Фелісіці Джонс) будзе галоўным героем фільма. На галоўную жаночую ролю разглядаліся таксама Руні Мара і яе сястра Кейт.

У фільме здымецца Мадс Мікельсан, вядомы па фільме «Казіно «Раяль»» і серыяле «Ганібал». Лаўрэат «Оскара» Форэст Уітакер, які у 2007 годзе сыграў галоўную ролю ў аблашчаным крытыкамі фільме «Апошні кароль Шатландыі», у «Ізгоі» выканае ролю Со Герэры, аднаго з персанажаў мультсерыяла «Войны клонаў».

Сусветная прэм'ера фільма запланаваная на 15 снежня. Рэжысёрам фільма стаў Гарэт Эдвардс, які працаваў над «Гадзілай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?