У нацыянальным аэрапорце Мінск 22 чэрвеня пры афармленні авіярэйсу Стамбул — Мінск памежнікі затрымалі 56-гадовага грамадзяніна Расіі.
Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, падчас правядзення пашпартнага кантролю высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Затрыманы перададзены супрацоўнікам органаў унутраных спраў.
0
0
0
0
0
0