Па меншай меры 78 чалавек сталі ахвярай тарнада ў кітайскай прыбярэжнай правінцыі Цзянсу, піша Reuters. Як паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва Сіньхуа, стыхія разбурыла дзясяткі будынкаў.

За гадзіну ў акрузе Ляньшуй выпала 102 міліметры ападкаў. Больш за ўсё дасталася гораду-мільённіку Янчэню: хуткасць ветру на яго тэрыторыі складала 34,6 метра ў секунду.

Мясцовыя ўлады рыхтуюць бальніцы да прыёму шматлікіх параненых.

У сацсетках з'явіліся шматлікія выявы паваленых дрэў, пашкоджаных ліній электраперадач і перавернутых аўтамабіляў.

Цзянсу — адна з самых густанаселеных правінцый Кітая, і мясцовыя ўлады асцерагаюцца, што колькасць ахвяр можа істотна вырасці.

У пачатку гэтага тыдня паводка на поўдні КНР забрала 22 жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?