Галівудскі акцёр Леанарда Дзі Капрыа замкнуў дзясятку самых уплывовых людзей у індустрыі забаў па версіі часопіса The Hollywood Reporter. Журналісты назвалі яго адным з апошніх акцёраў старой загартоўкі, які яшчэ можа ствараць незалежнае і несерыйнае кіно, піша Lenta.ru.

marieclaire.com

«Выжылы» — амаль фільм аднаго акцёра (не лічачы кароткага з'яўлення Тома Хардзі і сумна вядомай мядзведзіцы), і ўсё ж ён сабраў па ўсім свеце 532 мільёны даляраў — па большай частцы дзякуючы 41-гадоваму Дзі Капрыа», — адзначылі эксперты выдання. Яны дадалі, што акцёр многае робіць як мецэнат, надаючы асаблівую ўвагу экалагічным праблемам.

Дзі Капрыа — адзіны акцёр у дзясятцы The Hollywood Reporter. Першае месца заняў 65-гадовы Боб Айгер — кіраўнік рады дырэктараў кампаніі Walt Disney Pictures.

На другім месцы аказаліся тры прадпрымальнікі: медыямагнат і сустаршыня студыі 21st Century Fox Руперт Мёрдак і двое яго сыноў Лахлан і Джэймс. На трэці радок трапіў кіраўнік медыяхолдынга CBS Corp. Лэслі Мунвэс.

У першую дзясятку таксама ўвайшлі галоўны выканаўчы дырэктар NBC Universal Стыў Бёрк (4-е месца), яго калега з Netflix Тэд Сарандас (5-е месца), кіраўнікі CBS Corp. Шары і Самнэр Рэдстоўны (6-е месца), выканаўчыя дырэктары Time Warner і Fox Networks Group Джэф Б'юкес (7-е месца) і Пітэр Райс (8-е месца), а таксама кіраўнік студыі Disney Алан Хорн (9-е месца).

Поўны рэйтынг The Hollywood Reporter уключае сотню чалавек. Сярод іх рэжысёры Стывен Спілберг, Джэймс Кэмеран і Марцін Скарсэзэ, тэлевядучая Опра Уінфры, актрыса Джэніфер Лоўрэнс і акцёры Брэд Піт і Роберт Даўні-малодшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0