Падрыхтаваны праект дэкрэту прэзыдэнта пра асобныя пытаньні агульнай сярэдняй адукацыі. У ім адлюстраваныя асноўныя прапановы міжведамаснай камісіі па аналізе сыстэмы агульнай і сярэдняй адукацыі.

На гэтым тыдні дакумэнт будзе накіраваны на разгляд кіраўніку дзяржавы. Пра гэта заявіў першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Рубінаў.

Камісія лічыць мэтазгодным устанавіць 11‑гадовы тэрмін атрыманьня агульнай сярэдняй адукацыі, якая найбольш адпавядае патрэбам беларускай эканомікі, забясьпечвае рацыянальнае выкарыстаньне бюджэтных сродкаў і адказвае пажаданьням большасьці грамадзянаў. Навучаньне будзе праводзіцца паводле адзінай агульнай для ўсіх унівэрсальнай праграме.

Структура сярэдняй адукацыі прадугледжвае тры ступені.

Першая — 1‑4 клясы, другая — 5‑9 клясы (базавая школа), трэцяя — 10‑11 клясы (закончаная сярэдняя адукацыя). Анатоль Рубінаў дадаў, што ў першую клясу дзеці пойдуць у шэсьць гадоў. Базавая адукацыя, якая складзе дзевяць гадоў, будзе абавязковай для ўсіх вучняў.

Плянуецца ўвесьці пяцідзённы навучальны тыдзень ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі без вынятку на тры ступені навучаньня. Школьны тыдзень будзе шасьцідзённы, у шосты дзень будуць працаваць гурткі, спартовыя секцыі, праводзіцца грамадзкія мерапрыемствы. Заняткаў у гэты дзень ня будзе.

Навучальны год будзе складаць 35 навучальных тыдняў і прадоўжыцца да 1 чэрвеня.

Як адзначыў Анатоль Рубінаў, паглыблены і павышаны ўзроўні вывучэньня прадметаў пераносяцца на факультатывы. Мяркуецца захаваць гімназічныя і ліцэйскія клясы, а таксама клясы з эстэтычным ухілам (музычным, мастацкія, харэаграфічным) і спартовым.

Застаецца таксама дзесяцібальная сыстэма. Захоўваецца цэнтралізаванае тэставаньне.

Камісія таксама рэкамэндуе павялічыць настаўнікам надбаўкі за катэгорыі, устанавіць асобную катэгорыю для маладых спэцыялістаў. Мяркуецца зьнізіць настаўнікам тыднёвую нагрузку з 18 да 16 гадзін.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0