Аляксандр Лукашэнка прыляцеў ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка Беларусі прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Ташкент. У пятніцу Лукашэнка паўдзельнічае ў савеце кіраўнікоў краін-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

На саміце ў Ташкенце наша краіна ўпершыню возьме ўдзел у ШАС на вышэйшым узроўні ў статусе назіральніка. У Аляксандра Лукашэнкі запланаваныя і двухбаковыя сустрэчы. Не выключана, што заўтра адбудзецца двухбаковая сустрэча са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі і прэм'ер-міністрам Індыі, інфармуе тэлеканал АНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?