Жадаючыя змогуць аддаць свой голас аж да 22 гадзіны (00.00 па Мінску). Пры гэтым афіцыйныя апытанні пры выхадзе з выбарчых участкаў не праводзяцца. Тэлеканалам таксама забаронена даваць прагнозы.

Падлік галасоў пачнецца адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у 22-й гадзіне па мясцовым часе (00.00 па Мінску) у 382 мясцовых цэнтрах па ўсёй краіне.

Выбарчая камісія чакае, што гэты этап падлікаў будзе завершаны прыблізна да 01.30 (03.30 па Мінску). Затым гэтыя вынікі будуць перададзеныя ў 12 рэгіянальных цэнтраў, якія сумуюць дадзеныя па сваіх участках і абвесцяць пра іх.

Афіцыйныя вынікі будуць агучаны кіраўніком Падліковай камісіі Джэні Уотсан у 07.00 (09.00 па Мінску) у Манчэстэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0