Пасьля месячных перамоваў з уладамі гораду Познань было дамоўлена аб прызнаньні Беларускаму Культурна-Асьветніцкаму Цэнтру ўласнае сядзібы. Рашэньне аб прызнаньні памяшканьня прыняў віцэ-мэр гораду Мацей Франкевіч.

Да гэтай пары арганізацыя мела выключна намінальную сядзібу. Памяшканьне месьціцца ў Групе Гандлёвых Школ, што побач зь міжнародным кірмашом у цэнтры гораду. Дамова з кіраўніком будынку падпісаная на тры гады, да красавіка 2009 г. Сядзібу плянуецца абсталяваць кампутарам, відэатэхнікай і арганізаваць у ёй беларускую бібліятэку. У памяшканьні Беларускага Цэнтру будзе таксама месьціцца сталая экспазыцыя працаў беларускіх мастакоў, якія жывуць у Познані. Адкрыцьцё новай сядзібы з удзелам запрошаных гасьцей і сяброў арганізацыі адбудзецца ў палове траўня.

Віталь Воранаў, Познань

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0