Вынікі выступлення беларускіх хакеістаў на чэмпіянаце свету ў Канадзе будуць разгледжаны 24 мая ў Мінску на пасяджэнні выканкама федэрацыі хакея. Аб гэтым паведаміла БелаПАН прэс‑аташэ ФХРБ Канстанцыя Лешчанка.

Паводле яе слоў, парадак дня яшчэ ўдакладняецца, таму гаварыць аб тым, што выканкам разгледзіць пытанне аб галоўным трэнеры нацыянальнай каманды, пакуль дачасна.

На чэмпіянаце свету зборная пад кіраўніцтвам амерыканца Курта Фрэйзера не выканала задачу трапіць у васьмёрку наймацнейшых, заняўшы дзевятае месца. Камандзе ўдалося захаваць дзевятае месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея і трапіць на Алімпійскія гульні‑2010, мінуючы кваліфікацыю.

Дзмітры Ўласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0