Расклад і рух аўтобусаў па экспрэсных маршрутах (маршрутных таксі) у рэальным часе зараз змогуць даведацца ўсе мінчане. Прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» прадставіла новы інфармацыйны рэсурс.
Сістэма «Інфармаванне пасажыраў» пачала працу ў тэставым рэжыме па адрасе gusts.minsk.by/routetaxi і даступная з камп'ютара, а таксама мабільных тэлефонаў.
Пасля рэгістрацыі карыстальнік можа выбраць маршрут і паглядзець расклад руху па кожным прыпыначным пункце.
Акрамя таго, карыстальнікі могуць выбраць канкрэтны прыпыначны пункт і праглядзець прагноз прыбыцця бліжэйшага і наступнага аўтобусаў на аснове рэальнага руху. Аднак транспартнікі звяртаюць увагу на тое, што прагноз ажыццяўляецца пасля адпраўлення аўтобуса з канцавога пункта.