Павышэнне пенсій у Беларусі запланавана на другое паўгоддзе. Аб гэтым перадае БелТА са спасылкай на міністра працы і сацыяльнай абароны Мар'яну Шчоткіну. Памер магчымага павышэння і канкрэтны тэрмін у міністэрстве не назвалі.

Нагадаем, цяпер сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў Беларусі складае 2,9 млн рублёў. Гэта прыкладна 40% ад сярэдняга заробку па краіне. Такія суадносіны ўлады хочуць захаваць на бліжэйшую пяцігодку.

У папярэдні раз працоўныя пенсіі павышаліся ў мінулым годзе: перад прэзідэнцкімі выбарамі яны дадалі ў сярэднім 5% (ці крыху больш за 134 тысячы рублёў).

У канцы снежня, калі ўрад разглядаў бюджэт на 2016 год, было агучана, што на выплату пенсій сыдзе 92,7 трыльёна рублёў (гэта на 5 трыльёнаў больш, чым у 2015 годзе).

Тады Мар'яна Шчоткіна агучыла ў парламенце, што ў 2016 годзе плануецца павышэнне пенсій, у выніку чаго яе сярэдні памер складзе 3 мільёны 80 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?