WIG20 — індэкс акцый 20 найбуйнейшых польскіх кампаній на Варшаўскай біржы ўпаў на 10,1% на адкрыцці таргоў. Гэта адбітак разгубленасці ў выніку рашэння Брытаніі пра выхад з ЕС.
Упалі курсы акцый на ўсіх еўрапейскіх біржаў. Акцыі вялікіх брытанскіх банкаў на нейкі момант таннелі аж на 30%.
Варта адзначыць, што следам за шокавым падзеннем звычайна ідзе кампенсаторны рост.