Капіталізм і эканамічны спад забілі папяровую кнігу ў Беларусі. Выдаўцы, друкары і кнігары гібеюць, бо колькасць набытых выданняў апусцілася да паказчыкаў Сярэднявечча.

Выдавецтва «Логвінаў» знайшло з нявыкруткі выйсце. Як гэта не раз адбывалася ў гісторыі, варта выпускаць не мастацкую літаратуру і навуковыя кнігі, а пэўную тыпаграфскую прадукцыю, якая, прыносячы імгненны прыбытак, зможа пратрымаць на плыву выдавецкія і літаратурныя колы.

Вось жа, маючы перад сабой светлы прыклад першадрукара і прадпрымальніка Ёгана Гутэнберга, выдавецтва «Логвінаў» вырашыла а пачаць выпуск індульгенцый.

Логвінаўскія індульгенцыі даруюць мінчанам і гасцям сталіцы няведанне беларускай мовы, стаянне на эскалатары з левага боку, усе прыгоды пятнічнага вечара і яшчэ цэлы спіс разнастайных грахоў. Аўтаркі індульгенцый – маладыя дызайнеркі Анжаліка Гайцюкевіч і Настасся Балотнікава.

Прымаюцца эклюзіўныя замовы.

Індульгенцыі можна набыць у Кнігарні Логвінаў на Незалежнасці 37а

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?