Трагедыя адбылася 23 чэрвеня ў 18:30 у вёсцы Губічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

Хлопчык гуляў на вуліцы, затым накіраваўся за вёску да вады — там яго і ўбачылі аднавяскоўцы.

— Там штучны вадаём 10 на 30 метраў. Хлопчык прагульваўся ўздоўж берага, спатыкнуўся і трапіў на глыбіню. Непадалёку ў агародзе працавалі людзі, падбеглі, дасталі яго з вады, але было ўжо позна, — распавялі ў Асводзе.

Вядома, што хлопчык скончыў у гэтым годзе першы клас. У сям'і, дзе ён рос, пяцёра дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?