Праект па зборы сродкаў для выданне «Чытанкі-хрысціянкі», каляровай азбукі-размалёўкі для дзяцей, ужо размешчаны на платформе.

Тыдзень таму ініцыятарка стваральніца «Чытанкі-хрысціянкі» Вольга Севярынец атрымала адмову ад Talaka.by па прычыне «рэлігійнасці выдання».

Пасля розгаласу ў Інтэрнеце каардынатары платформы Talaka.by нават планавалі стварыць адмысловую камісію, якая б вырашыла, ці можа азбукі-размалёўкі стаць адным з праектаў на іх сайце. У выніку пастанавілі падтрымаць «Чытанку-хрысціянку».

«Забарона на разьмяшчэньне рэлігійных праектаў на платформе Talaka.by скасаваная. Выключэннем будуць праекты, якія парушаюць актуальнае заканадаўства», — гаворыцца на старонцы платформы ў фэйсбуку.

Як патлумачыў заснавальнік платформы Яўген Клішэвіч, Talaka.by пастанавіла скасаваць такую забарону, бо «часам цяжка правесці мяжу паміж рэлігійнымі і грамадскімі, культурнымі ці сацыяльнымі праектамі»:

«Наша платформа стваралася, каб дапамагаць актыўным людзям агульнымі намаганнямі рэалізоўваць грамадскія, прадпрымальніцкія, культурныя і сацыяльныя праекты і падтрымліваць гуртаванне супольнасці неабыякавых людзей, якія дапамагаюць адно аднаму. А раз адрозьніць праекты з рэлігійным зьместам ад вышэй пералічаных даволі складана, мы не будзем абмяжоўваць іх у размяшчэнні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?