У гэтую суботу пад Баранавічамі Беларуская федэрацыя пейнтбола праводзіць вялікую гульню, у якой плануе сабраць да 200 гульцоў адначасова.

Гэта першае вялікае мерапрыемства федэрацыі, якую афіцыйна зарэгістравалі летась.

У праграме — выступы рыцарскіх і конных клубаў, мотараўт з сотняй байкераў, фаер-шоу, конкурсы і канцэрт — сярод іншых выступіць і «Стары Ольса».

Але галоўнае — вялікая сцэнарная гульня па матывах кнігі «Уладар пярсцёнкаў».

Гульцоў чакаюць засады, штурмы замкаў ды мноства сінякоў і драйву.

Прыязджайце!

Інфалінія мерапрыемства: +375 29 2228884 Вячаслаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?