23 чэрвеня бровар «Крыніца» правёў прэзентацыю абноўленай прадукцыі. Генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Кіжук у сваёй уступнай прамове адзначыў, што гэта, «на шчасце, ужо не тая прадукцыя, пра якую склаліся стэрэатыпы».

Сапраўды, пра «Крыніцу» існуюць забабоны. Маўляў, што з іх усё ўзяць, усё зразумела. Хаця бровар за апошнія гады парадаваў спажыўцоў вельмі якаснымі прадуктамі, такімі як «Kult» і «Портар 8-20».

Цяпер пад новымі этыкеткамі выходзяць больш вядомыя гатункі «Крыніцы» – светлае, цёмнае, прэміум і моцнае. «Назвы старыя, але ўнутры ўсё новае», — патлумачыў Кіжук.

Генеральны дырэктар «Крыніцы» Аляксандр Кіжук.

Генеральны дырэктар «Крыніцы» Аляксандр Кіжук.

Варта адзначыць, што пры афармленні новай прадукцыі выкарыстоўваецца беларуская і англійская мова. Праўда, беларуская мова толькі ў назве. Змест і выходныя дадзеныя чамусьці выключна па-руску.

Рэбрэндынгавая прадукцыя пачне з’яўляцца ў крамах ад панядзелка.

Таксама «Крыніца» сумесна з тэлеканалам АНТ і гуртом «Без білета» прэзентавала новы праект «Беларусь без межаў». Ён пачне выходзіць на АНТ ад 4 ліпеня. У 9 серыях удзельнікі гурту «Без білета» раскажуць пра беларусаў, што жывуць у Чылі, Перу, Нью-Ёрку, Байкале і іншых кутках зямлі.

Віталь «Артыст» з гурта «Без білета».

Віталь «Артыст» з гурта «Без білета».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?