Reuters.com
Вынікі рэферэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза з'яўляюцца крокам назад для еўрапейскай інтэграцыі, заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель. Яна заклікала спакойна прааналізаваць сітуацыю і не спяшацца з рашэннямі.
Кіраўнік нямецкага ўрада падкрэсліла, што толькі адзінства дазволіць ЕС адстойваць свае інтарэсы ў свеце.
Па словах Меркель, яна запрасіла прэзідэнта Еўрапейскай рады Дональда Туска, прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда і прэм'ер-міністра Італіі Матэа Рэнцы ў Берлін, каб абмеркаваць сітуацыю.
Перамовы адбудуцца ў панядзелак 27 чэрвеня.
0
0
0
0
0
0