Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт з вечара 30 чэрвеня да раніцы 1 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі не будзе функцыянаваць сістэма продажу квіткоў праз інтэрнэт — 30 чэрвеня з 22.20 да 8.00 1 ліпеня. Акрамя таго, БЧ папярэджвае аб тым, што ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня — з 23.00 да 8.00 не будуць афармляцца праязныя дакументы па банкаўскіх плацежных картках з выкарыстаннем плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання.

У прэс-службе ўдакладнілі, што ў абодвух выпадках час пазначаны арыенціровачна і можа быць скарэктаваны.

«Адкрыццё магчымасці аплаты праязных дакументаў праз інтэрнэт будзе праводзіцца па меры гатоўнасці плацежных сістэм і банкаў», — адзначылі ў БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0