Уначы на 20 траўня ў цэнтры Гомеля загарэлася гасьцініца «Уют».

Прычына пажару — выбух старога тэлевізара. Cумесныя дзеяньні ратавальнікаў і працаўнікоў гатэлю дапамаглі пазьбегнуць шматлікіх ахвяр.

Амаль 200 чалавек ратаваліся з чатырохпавярховага будынку рознымі спосабамі. У асноўным арганізавана па пажарных лесьвіцах.

Ніхто не пацярпеў. Нумар, у якім усчаўся пажар, выгараў да цэглы сьцен.

Кіраўніцтва гатэлю лічыць, што пажар усчаўся з‑за ўдару маланкі. Насамрэч, той ноччу ў горадзе была навальніца. Але застаецца загадкай, калі маланка трапіла ў агульную антэну, чаму выбухнуў толькі адзін тэлевізар? Паводле жыхароў, у гэты час багата хто глядзеў тэлебачаньне.

Дакладную прычыну пажару высьвятляе гомельская камісія па надзвычайных сытуацыях.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0