Больш за 1,2 млн чалавек падпісалі петыцыю на сайце брытанскага парламента з патрабаваннем правесці паўторны рэферэндум аб выхадзе з ЕС. Напярэдадні еўраскептыкі перамаглі праціўнікаў Brexit з вынікам 51,9%

На сайце парламента Злучанага Каралеўства апублікаваная петыцыя, якая заклікае ўрад краіны правесці паўторны рэферэндум аб выхадзе Брытаніі з Еўрапейскага саюза (Brexit).

Па стане на 14:43 яе падпісалі 1,262 млн са 100 тыс неабходных. У паведамленні ўказана, што праціўнікі Brexit прапануюць ўжыць новае правіла ацэнкі вынікаў рэферэндуму. Калі лічбы за ці супраць Brexit менш за 60%, а яўка склала ніжэй 75%, то павінна быць праведзена паўторнае галасаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?