Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сувязі з гарачым надвор'ем папярэджвае аб неабходнасці захавання правілаў бяспечных паводзін пры адпачынку і працы.
«Рэкамендуем па магчымасці выключыць паездкі ў грамадскім транспарце ў дзённыя гадзіны, пазбягаць працяглага знаходжання на адкрытым сонцы. Просім выконваць пітны рэжым і насіць галаўныя ўборы», — адзначылі ў ведамстве.
Купацца рэкамендуецца толькі ў прызначаных для гэтага месцах, пры гэтым не пакідаючы без нагляду дзяцей.
Варта выконваць тэрміны і ўмовы захоўвання хуткапсавальных прадуктаў харчавання, не купляць іх з рук, перад ужываннем старанна мыць пад праточнай вадой гародніну і садавіну.
У выпадку пагаршэння самаадчування неабходна своечасова звяртацца да доктара.