Басманны суд Масквы на два месяцы арыштаваў губернатара Кіраўскай вобласці Мікіту Бялых.

tass.ru

tass.ru

Следства ставіць Бялых у віну атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Бялых адмаўляе, што браў хабар.

Следства хадайнічала аб арышце палітыка, паколькі ён «можа працягнуць займацца злачыннай дзейнасцю». Акрамя таго, на волі Бялых можа аказваць ціск на сведак, знішчыць рэчавыя доказы, ўступіць у змову з пасярэднікам і схавацца, заявіў следчы.

Бялых і яго абарона прасілі аб заставе ці хатнім арышце. «Я лічу сябе невінаватым. Каб у законным парадку даказаць сваю невінаватасць, хатні арышт нават залішняя мера, я не збіраюся пакідаць краіну. Я сапраўды хачу даказаць сваю невінаватасці. Я паспяховы чалавек. Я хачу success story, Я хачу даказаць, што не браў хабар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?