Затрыманне ў пятніцу ў Маскве губернатара Кіраўскай вобласці Мікіты Бялых (былога расійскага апазіцыянера) падчас атрымання хабару ў памеры 400 тысяч еўра можа быць звязана з грамадзянінам Беларусі, бізнесменам Альбертам Ларыцкім.

Апошні раней быў арыштаваны за махлярства. Пра гэта паведаміў былы намеснік Бялых Сяргей Карнавухаў.

У адносінах губернатара распачалі крымінальную справу па артыкуле «атрыманне хабару». У суботу суд арыштаваў Мікіту Бялых да 24 жніўня. Адзначаецца, што следчыя не маюць прэтэнзій да асобы, якая перадавала грошы. Гэта якраз прадстаўнік кампаніі, якую звязваюць з Альбертам Ларыцкім. Бізнесмен быў добра знаёмы з Бялых. Ларыцкі, які працяглы час знаходзіцца пад арыштам, сёлета заключыў дасудовае пагадненне, наступствам якога, верагодна, і сталі ўчорашнія падзеі ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?