Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка трапіў пад абстрэл ў зоне АТА, паведаміў афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны па пытаннях АТА Андрэй Лысенка.
Паводле яго слоў, Парашэнка інспектаваў апорныя пункты сіл АТА на Данецкім кірунку.
Мінамётныя абстрэлы адбыліся ў Зайцава, Маёрскім, Аўдзееўцы, Вопытным і Вадзяным.
Як паведаміў Лысенка, абстрэлы не перашкодзілі Парашэнку пагутарыць з украінскімі салдатамі. Ён таксама ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды і падпісаў указ аб дэмабілізацыі некаторых вайскоўцаў.