uefa.com

uefa.com

На чэмпіянаце Еўропы па футболе сёння пачаўся плэй-оф. У першым матчы 1/8 фіналу гулялі зборныя Польшчы і Швейцарыі.

Калі першы тайм быў за нашымі заходнімі суседзямі (на 39-й забіў Куба Блашчыкоўскі), то другі тайм і дадатковы час прайшоў пад дыктоўку Швейцарыі. На 82-й хвіліне гол-прыгажун ударам праз сябе забіў Джэрдан Шакіры. Яшчэ пару разоў выручыў галкіпер Фаб'янскі. У выніку — 1:1.

uefa.com

uefa.com

Усё вырашылася ў серыі пенальці, дзе мацней была Польшча — 5:4 (рэалізавалі 11-метровыя і Левандоўскі, і зноў Блашчыкоўскі). Швейцарац Джака прабіў міма брамы.

uefa.com

uefa.com

Польшча і крочыць у 1/4 фіналу, дзе згуляе з пераможцам паядынку Харватыя — Партугалія.

Гэты матч пачнецца сёння а 22-й.

А 19-й у Парыжы іншая гульня — Уэльс — Паўночная Ірландыя.

У нядзелю гуляюць: Францыя — Ірландыя (16:00), Германія — Славакія (19:00), Венгрыя — Бельгія (22:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0