Кібернетычнае камандаванне ЗША (USCYBERCOM) — структура ўзброеных сіл, якая была створаная яшчэ ў 2009 годзе. Яе мэтай з'яўляецца вядзенне баявых аперацый у кіберпрасторы і арганізацыя кібервойск — то бок групаў хакераў і праграмістаў, якія будуць праводзіць гэтыя аперацыі.

Эмблема Кібернетычнага камандавання 

Эмблема Кібернетычнага камандавання 

Зараз у распараджэнні Кіберкама 46 цалкам гатовых груп кіберойск, да канца 2016 года плануецца павялічыць іх колькасць да 133 груп, піша federaltimes.com.

«Гэта яшчэ маладая каманда», — адзначыў намеснік камандуючага Кіберкама генерал-лейтэнант Кевін Маклафлін.

Вайна з тэрарыстычнай «Ісламскай дзяржавай» будзе «першай рэальнай баявой магчымасцю для гэтых сіл выконваць свае задачы», дадаў генерал.

Аднак улічваючы звышсакрэтнасць аперацый ваенных хакераў усіх краін, невядома, ці сапраўды раней хакеры Пентагона не ўдзельнічалі ў наступальных камп'ютарных аперацыях.

Палявыя вучэнні ў Кібершколе Сухапутных войск ЗША.

Палявыя вучэнні ў Кібершколе Сухапутных войск ЗША.

Кіберкамандаванне праводзіць кожны год вялікія вучэнні Cyber Guard і плануе шчыльна супрацоўнічаць з цывільнымі кампаніямі Крэмніевай далінай, каб заўсёды быць на крок вышэй праціўніка ў тэхналогіях.

У перспектыве плануецца таксама выкарыстоўваць кібервойскі для падтрымкі сваіх жаўнераў непасрэдна на полі боя — напрыклад, каб праз камп'ютарныя сеткі і прылады геалакацыі знайсці сілы праціўніка і адразу нанесці па іх артылерыйскі ўдар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?