Каля пасёлка Мухавец 24-26 чэрвеня прайшоў міжнародны фэст пазадарожнікаў «Брэст Джып Фэст 2016».

Ён аб’яднаў кіроўцаў поўнапрывадных аўтамабіляў і квадрацыклаў з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.

Мерапрыемства ўключала ў сабе выставу джыпаў і рэтра-аўтамабіляў, разнастайныя спартовыя спаборніцтвы, а таксама рок-канцэрт і дыскатэку.

Адной з найбольш відовішчных падзеяй фэсту стаў «знішчальны» выступ так званага «монстр-трака». Джып на вялікіх колах у некалькі заездаў літаральна размяў стары легкавы аўтамабіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?