69‑гадовы жыхар вёскі Процькава 19 траўня ранкам пайшоў на рыбалку, але апынуўся… аб’ектам «паляваньня» для 20‑гадовага дзецюка.

Дакладней, ня сам пэнсіянэр, а ягоныя рыбалоўныя снасьці. Маладзён паспрабаваў адкрыта, з прымяненьнем фізычнай сілы, скрасьці вуду коштам 20 тысячаў рублёў. Аднак стары даў рады адбіць свой рыштунак.

Супрацоўнікі Віцебскага РАУСу, куды зьвярнуўся пакрыўджаны пэнсіянэр, знайшлі нападніка. Нягледзячы на тое, што свой злачынны намер хлопец не давёў да канца, у дачыненьні да яго ўсчатая крымінальная справа паводле артыкулу 14 ч.1 і 206 ч.1 КК РБ.

Паводле: Натальля Партоліна, «Народныя навіны Віцебска»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0