У Драгічыне (Брэсцкая вобласць) паветра прагрэлася да 33,7 градуса. Ранейшы максімум дня складаў 33,2 градуса (у 1979 годзе ў Вілейцы, Мінская вобласць).

Абнавіліся дзённыя максімумы ў Мінску і ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем Гомеля. У сталіцы слупок тэрмометра падняўся да адзнакі плюс 31,2 (было 30,7 ў 1979 годзе), у Брэсце — да 33,4 (30,2 ў 1967-м), у Гродне — да 33 (29 у 1955-м), у Віцебску — да 31,9 (31,8 у 1940-м), у Магілёве — да 31,6 (30,1 у 1979-м).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?