«У нас, у прынцыпе, сапраўды добры патэнцыял. У нас добрая вытворчасць, добры кадравы патэнцыял, добрая інфраструктура, добрае сацыяльна-палітычнае становішча ў краіне. У нас ёсць стабільнасьць..», — заявіў кіраўнік урада Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканалу АНТ, паказаным ўвечары 26 чэрвеня.

Паводле яго словаў, усё гэта ў сукупнасці, плюс намечаныя «чарговыя напрамкі развіцьця на пяцігоддзе» гаворыць пра тое, што «мы абсалютна трапілі з пункту гледжання вызначэння прыярытэтаў». «Трапілі — у тым сэнсе, што правільна іх вызначылі», — удакладніў Кабякоў.

Гэта, як адзначыў кіраўнік урада, «дае добрую ўнутраную ўпэўненасць у тым, што мы сапраўды за бліжэйшае пяцігоддзе павінны істотна прыбавіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?