27 чэрвеня мінскі метрапалітэн пераходзіць на летні рэжым працы.
Інтэрвал руху цягнікоў павялічыцца. Зранку ў гадзіну пік па першай лініі метро цягнікі будуць хадзіць праз 2,5 хвіліны, па другой — праз 3 хвіліны. Увечары ў гадзіны пік інтэрвал руху па абедзвюх лініях метро складзе да 3,5 хвіліны.